«Лепш, чым апынуцца ў турме». Дваравыя актывісты прапанавалі сваю версію, як выдаліць гісторыю ахвяраванняў праз Facebook

«Кааліцыя пратэсных двароў» падрыхтавала падрабязную інструкцыю, якая дапаможа пазбавіцца гісторыі ахвяраванняў праз Facebook. «Як бы складана ні выглядала інструкцыя, гэта лепш, чым апынуцца ў турме», — пішуць актывісты.

01.03.2023 / 09:39

Па меркаванні «Кааліцыі пратэсных двароў» (КПД), адзіны шлях — гэта выдаліць акаўнт, ачысціць кэшы і стварыць новы акаўнт. А на выкліках на «гутаркі» пра ахвяраванні адказваць, што вы ва ўпор не памятаеце, што нешта ахвяравалі, і не сведчыць супраць сябе.

1. Зарэгіструйце новы «чысты» e-mail

2. Прывяжыце наваствораны e-mail да Facebook

Пасля націскання на пункт «Налады і канфідэнцыяльнасць» націсніце «Налады»

Знешні выгляд меню на камп'ютары. Там жа трэба націснуць «Дадаць іншы электронны адрас»

Акенца, у якім трэба пацвердзіць пароль

3. Выдаліце іншыя e-mail'ы з профілю

Націсніце «Выдаліць» каля вашага старога адраса

4. Выдаліце прывязаны да старонкі нумар тэлефона

Меню «Мабільныя прылады»

Тут вам трэба рашыцца на тое, што вы можаце згубіць ваш акаўнт, і выдаліць нумар

Меню «Мабільныя налады» пасля выдалення нумара

5. Выдаліце Facebook-акаўнт

Націсніце «Паглядзець»

6. Пачысціце кэш

Закрыйце фэйсбук і ўсе адкрытыя браўзеры. Далей пачысціце кэш вашых браўзераў. Вы можаце зрабіць гэта або проста з браўзера, або з дапамогай старонняй праграмы, напрыклад, бясплатнай CCleaner. Таксама лепш выдаліць і пераўсталяваць нанова праграму Facebook для смартфонаў.

7. Зарэгіструйце новы акаўнт

Чытайце яшчэ:

Як зарэгістраваць ананімныя акаўнты ў Telegram, сацсетках і іншых месенджарах — падрабязны гайд

Як схаваць, што ты данаціў праз фэйсбук? Валерый Цапкала і Андрэй Стрыжак маюць розныя меркаванні

Nashaniva.com