На беларуска-расійскай мяжы ўзмоцнены кантроль, грунтоўна правяраюць усіх, хто выязджае
Паводле сведчанняў чытачоў «Нашай Нівы», на беларуска-расійскай мяжы сілавікі другія суткі запар трасуць кожную машыну, глядзяць дакументы, хто і што вязе.
27.02.2023 / 20:01
Фота ілюстрацыйнае
Дагляд вельмі старанны, глядзяць усё ў салоне, пад капотам, могуць літаральна выварочваць машыны, калі нехта спрабуе пярэчыць ці неяк пратэставаць — паводзяцца жорстка.
Такое адчуванне, што пераглядаюць абсалютна ўсе машыны на выезд з Беларусі. Прытым у адваротны бок, на ўезд, ніякага асаблівага кантролю няма.
Можна меркаваць, што такая пільнасць непасрэдна звязаная з учарашняй дыверсіяй на вайсковым аэрадроме ў Мачулішчах пад Мінскам.