За каментары затрымалі айцішніка, які выдаліў тэлеграм-акаўнт паўтара года таму. Вось як яго знайшлі 

Распавядаем, чаму мужчыну не выратавала выдаленне акаўнта ў Telegram і чаму выдаляць яго ўсё роўна мела сэнс.

27.02.2023 / 20:05

Віктар Бачкоўскі. Фота: Instagram

Затрыманым аказаўся Віктар Бачкоўскі, 32-гадовы айцішнік з Мінска. Ён працуе ў адной з найбольшых ІТ-кампаній у Беларусі.

Паводле інфармацыі сілавікоў, яго затрымалі за каментары.

Мужчына даўно выдаліў свой тэлеграм-акаўнт — у канцы мая 2021 года. Але яго ўсё адно знайшлі і арыштавалі праз амаль два гады пасля напісання.

Якім чынам яго маглі знайсці?

Праз гісторыю імёнаў у тэлеграме. Раней мужчына карыстаўся імем карыстальніка, якое было звязанае з ім. І пакідаў каментары з таго акаўнта.

З выдаленнем акаўнта яго ID і каментары, пакінутыя ў чатах, не знікаюць.

Такім чынам, сілавікі маглі ведаць ад самага пачатку, каму той акаўнт належыць, проста не паспелі «адпрацаваць».

Скрыншот бота Eye of Beholder

Чаму ўсё роўна карысна выдаляць акаўнт у тэлеграме? 

Калі вы пакінулі каментар пад сваім імем у тэлеграме або з акаўнта, з якога вас лёгка знайсці, то хутчэй за ўсё ён назаўжды застанецца ў базах сілавікоў.

Выдаленне акаўнта робіць дзве важныя рэчы: адсякае лішнія сувязі і цалкам вычышчае гісторыю кантактаў і выкарыстання ботаў. Такім чынам, выдаляць акаўнт варта ў любым разе.

Чытайце яшчэ:

Я выдаліў Telegram-акаўнт. Я ў бяспецы?

ГУБАЗіК расказаў пра жанчыну, якая «прыйшла пакаяцца». Пасля яе адправілі ў калонію і ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў»

Затрымалі былога мадэратара сеткі «Кіроўцы 97%», на якога не маглі выйсці два гады. Распавядаем, чаго ён не ўлічыў

Nashaniva.com