Выйшла настольная гульня «Тутэйшыя» са знакамітымі беларусамі

У Беларусі з'явілася беларускамоўная настолка аб вялікіх суайчынніках «Туэйшыя». Яна створана ў калабарацыі брэнда OZ і студыі распрацоўкі настольных гульняў «Кубік» з Гродна, паведамляе CityDog.io.

26.02.2023 / 10:10

У гульні прадстаўленыя карткі з выявамі выдатных беларускіх дзеячаў, такіх як мастак Марк Шагал, паэт Уладзімір Караткевіч, князёўна Анастасія Слуцкая і многія іншыя. З такой настольнай гульнёй — спосаб весела бавіць час і займальны шлях даведацца пра вядомых людзей, якія зрабілі свой унёсак у развіццё краіны.

Уявіце, што межы часу сцерліся, і выбітныя беларусы розных часоў апынуліся ў ХХІ стагоддзі. Цяпер кожны гулец павінен выбраць свайго персанажа і адказваць на незвычайныя пытанні, напрыклад: «Што б расказала Бона Сфорца ў інтэрв’ю для глянцавага часопіса»? «Які прынт быў бы на цiшотцы ў Вітаўта»? «Што б рабіла Вера Харужая падчас зомбі-апакаліпсісу»? Трэба зразумець, якога дзеяча абралі вашыя сапернікі, а яны павінны адгадаць, хто вы. Выйграе першы, хто знойдзе свайго двайніка.

Пажаданы ўзрост удзельнікаў гульні — ад 14 гадоў, але строгіх абмежаванняў няма. Гуляць адначасова могуць ад 2 да 6 чалавек. Працягласць — 30-45 хвілін, у залежнасці ад падрыхтаванасці ўдзельнікаў.

У камплект уваходзяць:

Набыць настолку сабе ці ў падарунак можна у фірмовых крамах сеткі, праз дадатак OZ альбо на сайце OZ.by.

Чытайце таксама:

Іх 20 гадзін лепшыя, чым 40 гадзін многіх. Чаму маці — выдатныя супрацоўніцы

«Хачу схадзіць у морг і пабачыць чалавека знутры». Паглядзіце, якія страшна прыгожыя маскі з пап'е-машэ стварае гэтая мінчанка

Nashaniva.com