У Вільні выставілі знішчаны расійскі танк 

З 24 лютага па 16 сакавіка ў Вільні на Кафедральнай плошчы будзе стаяць трафейны расійскі танк Т-72В, падбіты ўкраінскімі войскамі.

24.02.2023 / 12:00

Фота апублікавала Міністэрства абароны Літвы.

Раней міністр нацыянальнай абароны Арвідас Анушаўскас сказаў, што толькі ў такім выглядзе расійскія танкі змогуць перасекчы мяжу НАТА.

Nashaniva.com