У Мінску загарэўся цэх на заводзе «Мотавела»

Пра тое, што ў Мінску на тэрыторыі завода па Партызанскім праспекце адбываецца загаранне ў цэху, паведаміла МНС.

23.02.2023 / 20:16

Назву завода ратавальнікі першапачаткова не называлі, але дым бачылі менавіта ў тым месцы, дзе знаходзіцца «Мотавела».

«На месцы працуюць падраздзяленні МНС», — сказана ў паведамленні, апублікаваным у тэлеграм-канале Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. 

Неўзабаве пажар на плошчы 200 кв. метраў быў ліквідаваны. Ратавальнікі з вытворчага корпуса эвакуявалі 25 чалавек, пацярпелых няма.

Прычыны пажару высвятляюцца.

Nashaniva.com