Сілавікі прыйшлі ў сям'ю вядомай інстаграм-блогеркі

Сёння супрацоўнікі сілавых структур уварваліся ў кватэру Віталя і Лізаветы Прынеслікаў з Мінска, паведамляе «Хрысціянская візія». Прынеслікі — прыхаджане евангельскай царквы «Слова жыцця», а Лізавета — вядомая інстаграм-блогерка.

23.02.2023 / 18:29

Віталю Прынесліку выстаўленыя абвінавачванні ва ўдзеле ў пратэстах. Лізавету пакінулі на волі, бо яна мае малое дзіця, аднак жанчыне абмежавалі права на выезд з краіны.

Лізавета — вядомая інстаграм-блогерка, яе старонка мае больш за 50 тысяч падпісчыкаў.

Nashaniva.com