Палітвязня Папковіча перавялі ў калонію, нават не чакаючы разгляду апеляцыі

Па інфармацыі праваабаронцаў, палітвязня Алеся Папковіча амаль адразу пасля суда і да разгляду апеляцыйнай скаргі перавялі ў віцебскую калонію №3. Пры гэтым на той момант яго прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу.

23.02.2023 / 18:04

Братоў Яна і Алеся Папковічаў затрымалі 2 верасня мінулага года ў Мінску. Вядома, што Ян раней працаваў інкасатарам у «Белгазпрамбанку».

На пачатку верасня браты планавалі з’ехаць у Польшчу, аднак за дзень да ад'езду былі затрыманыя сілавікамі. Алеся абвінавацілі паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і асудзілі да двух гадоў калоніі.

Пасля пераводу ў калонію Алеся Папковіча адразу змясцілі ў памяшканне камернага тыпу, а пасля разгляду апеляцыі з прагназаваным пакіданнем вынесенага прысуду без зменаў яго перавялі на каранцін.

Акрамя таго, Папковічу далі падпісаць дакумент аб тым, што ён не збіраецца пасля вызвалення з'язджаць з Беларусі.

Nashaniva.com