Краіны Еўрасаюза сёння не змаглі дамовіцца наконт санкцый супраць Расіі

Пра тое, што краіны ЕС пакуль не дамовіліся адносна новага, дзясятага па ліку пакета санкцый супраць Расіі, паведаміў карэспандэнт «Радыё Свабода» ў Бруселі Рыкард Ёзвяк. Паводле журналіста, разглядаць пытанне працягнуць заўтра.

22.02.2023 / 23:20

Сёння ж, як ужо паведамлялася, амбасадары краін ЕС узгаднілі працяг на адзін год санкцый супраць Аляксандра Лукашэнкі і ягонага атачэння. Абмежаванні тычацца візавай забароны і замарожвання актываў 195 чалавек і 34 арганізацый, звязаных з Лукашэнкам і ягоным асяроддзем за саўдзел Беларусі ў вайне з Украінай.

Чытайце таксама:

«У санкцый не мусіць быць шчылін». Ціханоўская прапанавала ЕС стварыць адпаведную працоўную групу

Міжнародны алімпійскі камітэт не плануе здымаць санкцыі з Беларусі

ЕС на год падоўжыў санкцыі супраць Лукашэнкі і яго атачэння

СМІ: Пад новыя санкцыі ЗША падпадуць каля 200 фізічных і юрыдычных асоб з Расіі

Nashaniva.com