Міністр культуры: Здраднікам не месца на сцэне

22 лютага прайшло пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Беларусі. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал ведамства. У прыватнасці, зайшла гаворка пра артыстаў, якія бралі актыўны ўдзел у падзеях 2020 года ў Беларусі.

22.02.2023 / 13:04

Фота: sb.by

— Здраднікам не месца на сцэне, будзь то спецмерапрыемства або канцэрт у аграгарадку, — заявіў Анатоль Маркевіч.

Міністр растлумачыў, што да кожнага артыста або творчага калектыву, які заявіў пра адрачэнне ад ранейшых поглядаў і пра жаданне працаваць на карысць Беларусі, будзе прымяняцца індывідуальны падыход.

— Калі чалавек шчыра раскайваецца ў сваіх словах, пастах, лайках, гатовы працаваць на дзяржаву і публічна заявіць пра сваю грамадзянскую пазіцыю, то яму даецца другі шанец. Калі словы пакаяння аказваюцца хлуснёй, з такімі людзьмі мы расстаёмся адразу і назаўжды, — рэзюмаваў Маркевіч.

Nashaniva.com