«Барацьба з дыверсійна-разведвальнымі групамі». У памежнікаў праходзяць вучэнні

Вучэнні пачаліся яшчэ 17 лютага.

22.02.2023 / 12:46

Навучальныя мерапрыемствы ў органах пагранічнай службы пачаліся 17 лютага, паведаміў сёння Дзяржпагранкамітэт. Іх мэта — праверка гатоўнасці часцей да практычных дзеянняў па разгортванні і функцыянаванні пунктаў кіравання па-за месцамі пастаяннай дыслакацыі.

Паведамляецца, што памежнікам трэба будзе адпрацаваць розныя няштатныя сітуацыі ў складанай і дынамічнай абстаноўцы, максімальна адпрацаваць зладжанасць дзеянняў штатных і прыдадзеных падраздзяленняў.

«Падчас праверкі таксама адпрацоўваюцца пытанні ўзмацнення аховы ўчасткаў дзяржаўнай мяжы, выяўлення, блакавання і ліквідацыі ўзброеных фармаванняў, барацьба з дыверсійна-разведвальнымі групамі», — адзначылі ў Дзяржпагранкамітэце.

Навучанне памежнікаў будзе праводзіцца на працягу двух тыдняў.

Nashaniva.com