На мяжы Турцыі з Сірыяй — новы землятрус

У турэцкай правінцыі Хатай адбыўся новы землятрус магнітудай 6,4 па шкале Рыхтэра, паведамілі ў турэцкім Дэпартаменце па пытаннях землятрусаў і змяншэння рызык (AFAD).

20.02.2023 / 21:28

У аэрапорце горада Хатай падчас землятрусу ўзнікла паніка

Землятрус выклікаў абвальванне некаторых будынкаў. Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся на глыбіні 16,74 км.

Улады Турцыі заклікалі грамадзян пакінуць берагавую лінію — узровень мора можа падняцца на паўметра.

Падчас папярэдняга землетрусу ў дзвюх краінах загінула амаль 50000 чалавек.

Nashaniva.com