Гомельскага студэнта-першакурсніка за допісы ў інтэрнэце затрымаў АМАП 

Паводле сілавікоў, у дачыненні да 21-гадовага Аляксея Малахоўскага распачатыя крымінальныя справы паводле арт. 130 (распальванне варожасці) і арт. 130-1 КК (рэабілітацыя нацызму), піша «Вясна».

20.02.2023 / 20:49

ГУБАЗіК піша, што хлопец «займаўся рэабілітацыяй ідэй фашысцкай Германіі, прапагандай перавагі адных нацый над іншымі, а таксама распальваў расавую, нацыянальную, сацыяльную варожасць. Ён зусім забыўся пра подзвігі беларусаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, публічна жадаў перамогі нацысцкай Германіі над СССР».

Nashaniva.com