Учора ўвечары расіяне нанеслі ракетныя ўдары па Харкаве

У горадзе прагучалі некалькі выбухаў. Мэр Харкава паведаміў, што ракетныя ўдары здзяйсняліся, верагодна, ракетамі С-300.

12.02.2023 / 09:49

Кіраўнік абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў напісаў, што ў горадзе ўзарваліся тры ракеты.

«Пашкоджаны адзін з інфраструктурных абʼектаў. Інфармацыя аб пацярпелых і маштабах разбурэнняў удакладняецца», — напісаў Сінягубаў.

Пасля стала вядома, што 35-гадовы мужчына ў выніку гэтых налётаў атрымаў асколачнае раненне, ён шпіталізаваны.

Nashaniva.com