У Мінску выберуць самы лепшы пляж

Агляд-конкурс на найлепшае афармленне пляжаў да сезона правядуць у Мінску вясной.

11.02.2023 / 15:42

Пра гэта падчас прамой лініі паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун, пішуць «Мінск-Навіны».

Ён удакладніў, што ў горадзе практыкуецца замацаванне зон адпачынку ля вады за раённымі адміністрацыямі, якія ўдзельнічаюць у добраўпарадкаванні гэтых тэрыторый з прыцягненнем прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў.

Напярэдадні купальнага сезона сярод раёнаў правядуць конкурс: пляжы ацэняць комплексна і выберуць той, які лепш за іншых падрыхтуюць для адпачывальнікаў.

Nashaniva.com