Першая партыя зенітных гармат L70, якія перадае Літва, ужо ва Украіне. Яны дапамогуць у барацьбе з «Шахедамі»

Першая партыя шведскіх зенітных гармат L70, якія Літва перадае Украіне, і боепрыпасаў да іх ужо прыбылі на тэрыторыю Украіны. Пра гэта ў сваім твітары паведаміў міністр абароны Арвідас Анушаўскас.

11.02.2023 / 14:22

«Партыя зенітных гармат L70 і боепрыпасаў, якія Літва перадае Украіне для дапамогі ў абароне крытычнай інфраструктуры, ужо прыбыла ва Украіну», — напісаў Анушаўскас.

A batch of sent L-70 anti-aircraft guns and ammunition, which will help defend critical infrastructure, have already arrived to . pic.twitter.com/1GEUsk1uad

— Arvydas Anušauskas (@a_anusauskas) February 11, 2023

Перадачу Украіне дзясяткаў L70 анансавалі ў апошнім буйным пакеце дапамогі ад Літвы. Падчас візіту ва Украіну міністр абароны Арвідас Анушаўскас удакладніў,

што іх перадаюць у колькасці 36 адзінак, і гэтая зброя павінна быць асабліва эфектыўнай для барацьбы з іранскімі дронамі «Шахед».

Таксама стала вядома, што гарматы павінны працаваць «у камандзе» з радарамі, на набыццё якіх збіраюць сродкі ў рамках літоўскай грамадскай ініцыятывы RADAROM. За два тыдні літоўцы і дабрачынцы з іншых краін перавялі на рахункі кампаніі амаль 7 млн еўра.

Nashaniva.com