Спявачку Земфіру абвясцілі «замежным агентам» у Расіі

Міністэрства юстыцыі Расіі папоўніла рэестр «замежных агентаў», уключыўшы ў яго восем чалавек, у тым ліку спявачку Земфіру.

11.02.2023 / 09:35

Паводле прэс-рэліза Мінюста, Земфіра «адкрыта выступала ў падтрымку Украіны, ажыццяўляючы канцэртную дзейнасць у недружалюбных краінах з заклікамі супраць спецыяльнай ваеннай аперацыі, атрымлівала падтрымку ад замежных крыніц».

Прычыны для ўключэння ў рэестр для ўсіх новых «замежных агентаў» міністэрства сфармулявала амаль аднолькава: выступы супраць «спецыяльнай ваеннай аперацыі» (г. зн. вайны), распаўсюд інфармацыі «замежных агентаў», удзел у «інфармацыйных пляцоўках, якія прадстаўляюцца замежнымі структурамі», негатыўныя выказванні аб дзяржорганах, а таксама прапаганда ЛГБТ.

Nashaniva.com