Клецкі ваенкам: Бяром на зборы найперш тых, хто ніколі не служыў, бо кожны абавязаны хоць калі адчуць сябе салдатам

Вайсковы камісар Клецкага раёна Юрый Пігулеўскі ў каментары для раённай газеты «Да новых перамог» пацвердзіў, што асноўная катэгорыя вайсковаабавязаных, якую цяпер забіраюць на зборы — тыя, хто раней ніколі да войска не меў ніякага дачынення.

10.02.2023 / 23:09

Фота: kleck.by

«У першую чаргу імкнёмся прызываць вайсковаабавязаных, якія стаяць на вайсковым уліку, але якія не праходзілі раней тэрміновую службу ў арміі. Згодна з законам Рэспублікі Беларусь «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе», ёсць пералік падстаў, якія даюць права на адтэрміноўку. Напрыклад, малады чалавек, які не мае бацькоў, быў залічаны ў запас без праходжання тэрміновай вайсковай службы або службы ў рэзерве. Цяпер ён падлягае прызыву на вайсковыя зборы, і гэта нармальная з'ява.

Я лічу, што кожны з нас абавязаны хоць аднойчы ў жыцці адчуць сябе салдатам, і ўжо тым больш, калі ён да 27 гадоў сілай абставін не служыў. Дарэчы, тыя, хто не служыў раней, прымуць вайсковую прысягу, што вельмі адказна для мужчыны, ужо як на абаронцу не толькі сваёй сям'і, але і Айчыны».

Чытайце таксама:

На зборы выклікаюць і тых, хто не служыў 

Nashaniva.com