Лукашэнка збіраецца паехаць у Іран

Пра тое, што Іран і Беларусь працуюць над візітам Лукашэнкі ў Тэгеран, сказаў іранскі пасол у Мінску Саід Яры падчас адзначання 44-й гадавіны ісламскай рэвалюцыі ў гэтай краіне. Візіт нібыта можа адбыцца ўжо ў пачатку сакавіка.

10.02.2023 / 21:58

Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам Ірана Эбрахімам Раісі падчас саміту ў Душанбэ ў 2021 годзе

Паводле слоў Саіда Яры, тавараабарот паміж дзвюма краінамі за мінулы год вырас ажно ў тры разы. 

Nashaniva.com