Беларусь уводзіць ліцэнзаванне на вываз цыбулі і яблыкаў

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка падпісаў пастанову, згодна з якой Беларусь уводзіць ліцэнзаванне на вываз рэпчатай цыбулі і яблык. 

10.02.2023 / 20:39

Ліцэнзаванне ўводзіцца ў мэтах абароны ўнутранага рынку і будзе дзейнічаць да 30 красавіка 2023 года, паведамляе прэс-служба ўрада.

Рашэнне было прынята пасля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі па рэгуляванні цэн, на якой ён сярод іншага запатрабаваў забяспечыць беларускі рынак мясцовымі гароднінай і садавіной.

Чытайце таксама:

Лукашэнка зноў пагражае ўласнікам гандлёвых сетак. Прычынай стала легальная схема аптымізацыі падаткаў у «Гіпа» 

Снапкоў правядзе з гандлярамі «жывую размову», каб увабраць інфармацыю, якой урад не бачыць

Лукашэнка: У распушчанасці цэн зацікаўлены мільёны людзей

Nashaniva.com