Нідэрландскія следчыя апублікавалі запіс перамоў Пуціна з кіраўніком «ЛНР»

Міжнародная следчая група, якая вывучае гібель рэйса МН17 у 2014 годзе, на прэс-канферэнцыі ў Гаазе апублікавала перахоп гутаркі расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна з Ігарам Платніцкім, экс-кіраўніком «ЛНР».

10.02.2023 / 11:53

Фота: AP

Гутарка датаваная 15 лістапада 2017 года. Пра гэта паведамляецца ў справаздачы следства. 

Падчас размовы Пуцін цікавіўся «ваенным складнікам», задаваў пытанні аб тым, як праходзяць баявыя дзеянні.

Асабістыя гутаркі Пуціна з людзьмі з так званых «ЛНР» і «ДНР» раней не публікаваліся.

Гэтая гутарка — дадатковае сведчанне штучнай арганізацыі Расіяй сепаратызму на Данбасе.

Nashaniva.com