У Лунінцы адкрылася кавярня «БлінКава». Беларуская мова там ёсць не толькі ў назве

Пра адкрыццё ў лунінецкім гандлёвым цэнтры «Сіці» новай кавярні паведаміў сайт Media-Polesye. Тут можна паспытаць гарачыя блінцы з разнастайнымі начынкамі і выпіць кавы ці гарачага шакаладу. Але без алкаголю.

08.02.2023 / 21:19

Уладальніца кавярні Ганна Паўлюкевіч абрала для яе, як падаецца выданню, крыху дзіўную назву — «БлінКава». Але дзіўна гэта толькі да той пары, пакуль сам там не пабываеш.

Кавярня невялікая, але ўтульная і стыльная. Наведвальнікі могуць выбраць бліны з самай рознай начынкай. Пры гэтым наведвальнікі могуць назіраць за працэсам гатавання сваіх заказаў.

А яшчэ там ёсць і беларуская мова, на якой наведвальнікаў пытаюцца, што прапанаваць ім да кавы: каханне? поспех? шчасце?».

Nashaniva.com