Расійскія войскі абстралялі Нью-Ёрк. Гэта пасёлак у Данецкай вобласці

Ракета трапіла ў шматпавярховы жылы дом. Поўнасцю разбураныя лесвічныя пралёты паміж дзявятым і шостым паверхамі. У большасці кватэр выбітыя шыбы.

08.02.2023 / 16:16

Пацярпелых, паводле папярэдняй інфармацыі, няма.

Паселішча Нью-Ёрк заснавана менанітамі, запрошанымі ў Расію Кацярынай II. Гістарычную назву пасёлку вярнулі ў 2021 годзе, у савецкі час ён называўся Наўгародскае.

Nashaniva.com