Галоўная бухгалтарка са Смаргоні больш за 10 гадоў налічвала сабе павышаны заробак. Налічыла 60 тысяч рублёў

Аператыўнікі БЭЗ Маладзечанскага РАУС выявілі злачынны заробак 55-гадовай жыхаркі Смаргоні, піша БелТА.

08.02.2023 / 15:37

Фота: БелТА

Галоўны бухгалтар мясцовага прадпрыемства па забеспячэнні палівам незаконна павялічвала свой даход з 2011 па 2022 год і перадавала ў банк загадзя лжывыя даныя аб памеры выплат. Першыя пяць гадоў зламысніца штомесяц дадавала сабе да афіцыйнага заробку 200—300 рублёў, пазней даплаты сталі павялічвацца і перавысілі 1000 рублёў.

У выніку жанчына атрымала 61 тысячу рублёў, якія траціла на асабістыя патрэбы.

Распачата крымінальная справа за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены ў асабліва буйным памеры.

Жанчыне пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com