Паліцэйскія з польскага Ольштына шукаюць 25-гадовага беларуса

Мужчына знік у канцы снежня — яго дагэтуль не знайшлі.

08.02.2023 / 13:26

Паліцыя Ольштына спрабуе знайсці 25-гадовага грамадзяніна Беларусі Аляксандра Осіпава. Апошні раз Аляксандр выходзіў на сувязь з сям'ёй у канцы снежня 2022 года. 

Калі вы бачылі гэтага чалавека, можна патэлефанаваць у Польшчы па нумары 112 альбо звязацца непасрэдна з чалавекам, які кіруе пошукам беларуса, па нумары 605-549-341.

Nashaniva.com