У Маскве сталі прадавацца карты Расіі з «новымі тэрыторыямі» — у іх уключылі многа ўсяго

У маскоўскія кніжныя гандлёвыя сеткі паступілі новыя карты Расіі, якія ўлічваюць уключэнне ў склад краіны чатырох рэгіёнаў — «ДНР», «ЛНР», Запарожскай і Херсонскай абласцей.

08.02.2023 / 11:13

Фота: РБК

Як паведамілі РБК у выдавецтве «Атлас прынт», выпушчана некалькі насценных карт Расіі, Еўразіі і свету, а таксама атлас свету, дзе адлюстраваны тэрыторыі, якія нібыта «ўвайшлі» ў склад краіны 4 кастрычніка. Але на картах ёсць і тыя тэрыторыі, што кантралююцца ўкраінцамі: Херсон і Запарожжа.

У выдавецтве ўдакладнілі, што адгрузкі карт у крамы пачаліся ў пачатку гэтага тыдня.

Nashaniva.com