Расійскі наёмнік, які выступаў на сцэне з чэрапам «азоўца», памёр

Ноччу 4 лютага Ігару Мангушаву пры невысветленых абставінах стрэлілі ў галаву. 

08.02.2023 / 11:00

Мангушаў — расійскі найміт і прапагандыст, удзельнік нацыяналістычнага руху «Светлая Русь», лідар створанай на яго базе ПВК «ЕНОТ».

У жніўні 2022 года Мангушаў выступіў у Данецку на сцэне з чэрапам. Ён заявіў, што гэта чэрап абаронцы «Азоўсталі». У тым жа выступе ён заклікаў да забойства ўкраінцаў, «дэўкраінізацыі» Украіны.

Nashaniva.com