ЛеБрон Джэймс пабіў рэкорд НБА па набраных ачках за кар'еру

38-гадовы амерыканец у матчы рэгулярнага чэмпіянату НБА «Лэйкерс» супраць «Аклахома-Сіці» набраў 36 ачкоў, і цяпер на яго рахунку 38 388 ачкоў.

08.02.2023 / 08:13

ЛеБрон Джэймс выступае над нумарам 6. Фота: AP Photo/Ashley Landis

Ён пабіў рэкорд Карыма Абдул-Джабара, які за сваю кар'еру, якая скончылася ў 1989 годзе, набраў 38 387 ачкоў.

Свае першыя ачкі ў НБА Джэймс набраў 30 кастрычніка 2003 года. Такім чынам, яму спатрэбілася 19,5 года, каб пабіць рэкорд.

Nashaniva.com