У сераду вынесуць прысуд Андрэю Пачобуту

8 лютага ў Гродзенскім абласным судзе вынесуць прысуд журналісту Андрэю Пачобуту. Пачатак у 14.30.

07.02.2023 / 12:39

Фота: БелТА

Працэс над журналістам пачаўся 16 студзеня і праходзіць у закрытым рэжыме.

Андрэя Пачобута абвінавацілі паводле арт. 361 КК — заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь і арт. 130 КК — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці.

Андрэй Пачобут — журналіст і адзін з лідараў Саюза палякаў Беларусі. Ён у зняволенні з 25 сакавіка 2021 года. Суд над ім некалькі разоў пераносілі.

Nashaniva.com