Швед ацаніў шкоду, нанесеную БССР у гады вайны

Генпракурор Андрэй Швед у эфіры праграмы «Размова ў прэзідэнта» назваў ацэнку матэрыяльнай шкоды, нанесенай у часы вайны БССР. Камісія лічыць шкоду ў золаце, а затым пераводзіць у даляры.

07.02.2023 / 08:28

«У кастрычніку мінулага года завяршыла работу спецыяльная ўрадавая камісія, якая вызначала матэрыяльны ўрон, нанесены ў гады Вялікай Айчыннай вайны БССР. Такая праца была праведзеная, і сёння (у панядзелак) таксама даложана кіраўніку дзяржавы, што мінімальная сума матэрыяльнай шкоды складае 43,5 тыс. т золата, альбо ў цяперашнім курсе даляра ЗША — 2 трыльёны 300 мільярдаў. Гэта значыць, у залежнасці ад курсу даляра мы сёння пра тое, што нанесеная нямецка-фашысцкімі акупантамі прамая матэрыяльная шкода ацэньваецца для Рэспублікі Беларусь у суме не менш за 2 трыльёны 300 мільярдаў даляраў ЗША», — сказаў Швед.

Таксама генпракурор расказаў, што ў выніку працы камісіі выяўлена, што было поўнасцю ці часткова спалена 10500 вёсак, а загінулі 3 мільёны чалавек.

Nashaniva.com