Вакаліста гурта «Бан Жвірба» арыштавалі на 15 сутак

Дзмітрыя Гаўрыліна затрымалі ў канцы студзеня. І з таго часу канкрэтных звестак пра яго не было.

06.02.2023 / 10:22

Цяпер стала вядома, што ён асуджаны на 15 сутак і павінен выйсці на волю 9 лютага, пра гэта паведаміў у сябе ў фэйсбуку Ілля Міронаў.

Нагадаем таксама, што ў канцы снежня ў Гомелі быў адменены канцэрт «Бан Жвірба».

Nashaniva.com