Анкахвораму зняволенаму беларусу адмовілі ў змене меры стрымання, бо мае польскі дазвол на жыхарства

У сярэдзіне снежня ў Баранавічах затрымалі 28-гадовага Анатоля Пугача. Гэта адбылося амаль адразу пасля вяртання мужчыны з Польшчы. Анатоль прыехаў у Беларусь, каб прайсці абследаванне пасля выяўленага анкалагічнага захворвання, але сілавікі на гэта не зважаюць, піша «Вясна».

03.02.2023 / 19:41

Мужчыну выставілі абвінавачванні па арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі і змясцілі пад варту.

Па інфармацыі «Брэсцкай Вясны», 23 студзеня (калі Анатоль ужо больш за месяц быў у СІЗА), адбылося судовае пасяджэнне.

Бок абароны прасіў аб змене меры стрымання. Але аргументам супраць гэтага было названа тое, што ў Пугача ёсць польскі від на жыхарства.

На гэтай падставе суддзя Ірына Паўлоўская адхіліла скаргу і адмовілася змяніць меру стрымання хаця б на хатні арышт.

Чытайце таксама:

Жыхар Баранавічаў мусіць выплаціць 3000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды за два каментары

У Фаніпалі затрымліваюць людзей за ўдзел у мітынгах у жніўні 2020-га

Сябровак у Мінску асудзілі за знявагу дзяржаўнага сцяга

Nashaniva.com