Прыгожын звярнуўся да Зяленскага з просьбай не здаваць Бахмут

Уладальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын звярнуўся да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з нечаканай просьбай — не выводзіць войскі з Бахмута, які «вагнераўцы» беспаспяхова спрабуюць узяць ужо некалькі месяцаў.

03.02.2023 / 19:33

«Не рабіце гэтага. Арцёмаўск — галоўная падзея гэтай вайны. Мы павінны біцца далей. Вы праявіце баязлівасць. Вас перастануць паважаць. Украінскі народ не даруе вам здачы Арцёмаўска прыватнай вайсковай структуры. Супраціўляйцеся. Змагайцеся да канца», — напісаў Прыгожын. 

Можна меркаваць, што насамрэч Прыгожын хоча, каб украінскія войскі зрабілі наадварот. Але ва ўкраінцаў пакуль такіх намераў няма, прынамсі, публічна яны не агучваюцца.

Наадварот, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на прэс-канферэнцыі па выніках саміту Украіна — ЕС сёння заявіў, што вываду ўкраінскіх войскаў з франтавога Бахмута не будзе. Узброеныя сілы Украіны працягваюць утрымліваць горад.

Чытайце таксама:

Падаляк: Украіна плаціць вельмі высокую цану за ўтрыманне Бахмута, але мы не можам яго пакінуць

NYT: РФ страціла ва Украіне забітымі і параненымі 200 тысяч вайскоўцаў

Nashaniva.com