У «спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 18 чалавек

3 лютага МУС чарговы раз абнавіла «пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». У яго дадалі 18 чалавек, агульная колькасць цяпер — 2388.

03.02.2023 / 17:21

Акрамя іншых, у спіс дадалі сужэнцаў-журналістаў Сняжану Інанец і Аляксандра Лычаўку, якіх асудзілі да «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэсных маршах, палітвязня Уладзіслава Войну, асуджанага да двух гадоў калоніі за відэа самалётаў у Жлобіне, былога палітвязня Яўгена Батуру, асуджанага да «хатняй хіміі» за ўдзел у маршы МТЗ, палітзняволенага старшыню незалежнага прафсаюза на «Беларуськаліі» Аляксандра Мішука.

Nashaniva.com