Грузавы цягнік насмерць збіў жанчыну, якая ішла на чырвонае

Здарэнне адбылося 2 лютага ў Гарадзішчы, што пад Мінскам, паведаміў тэлеграм-канал, блізкі да сілавікоў.

03.02.2023 / 14:46

Фота ілюстрацыйнае

Грузавы лакаматыў наехаў на 60-гадовую жанчыну, якая пераходзіла рэйкі на забараняльны сігнал. Хоць машыніст ужыў экстраннае тармажэнне, трагедыі пазбегнуць не ўдалося.

У выніку наезду жанчына ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння.

Nashaniva.com