У Фаніпалі затрымліваюць людзей за ўдзел у мітынгах у жніўні 2020-га

У Фаніпалі Дзяржынскага раёна сілавікі масава затрымліваюць мясцовых жыхароў у межах крымінальнай справы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020-га года, паведамляе «Вясна».

03.02.2023 / 14:30

Высветлілася, што супрацоўнікі ГУБАЗіКа ідэнтыфікуюць людзей па відэа, якое зафіксавала мітынг. На яго патрапіў увесь натоўп — больш за 600 чалавек.

Nashaniva.com