СМІ напісалі, што ЗША прапаноўвалі Расіі і Украіне абмяняць тэрыторыі на мір

У Штатах гэта абвяргаюць.

03.02.2023 / 10:48

Фота: AP

Учора швейцарскае выданне Neue Zürcher Zeitung напісала, што нібыта ў сярэдзіне студзеня прэзідэнт ЗША Джо Байдэн даручыў кіраўніку ЦРУ Уільяму Бёрнсу праверыць гатоўнасць Украіны і Расіі да перамоў. Бёрнс, як сцвярджаецца, агучыў Кіеву прапанову «міру ў абмен на зямлю», а Маскве — «зямлю ў абмен на мір». Аднак і Украіна, і Расія адмовіліся ад такога «мірнага плана».

Намеснік прадстаўніка Рады нацыянальнай бяспекі Белага дома Шон Дэвіт заявіў, што сцвярджэнні швейцарскага выдання «недакладныя».

У той жа час прадстаўнік ЦРУ паведаміў Newsweek, што сцвярджэнне NZZ аб тым, што Бёрнс здзейсніў таемную паездку ў Маскву ў студзені і што ён прапанаваў мірную дамову ад імя Белага дома, «абсалютна хлуслівае».

Nashaniva.com