Стала вядома цана расійскага газу для Беларусі на гэты год

Кошт расійскага газу для Беларусі ў 2023 узгоднены на ўзроўні мінулага года з разлікам у рублях (было $128,52 за тысячу кубоў), заявіў кіраўнік Мінэнерга Расіі Мікалай Шульгінаў.

03.02.2023 / 10:11

Такая ж цана была і ў мінулым годзе.

Нагадаем, што ў канцы снежня прэм'ер Раман Галоўчанка заяўляў, што цана на газ будзе зафіксавана на тры гады.

«Каб была пэўная стабільнасць, і мы ў сваіх макраэканамічных разліках маглі зыходзіць з канкрэтнай лічбы. Цана не з'яўляецца перашкодай», — адзначаў прэм'ер.

Nashaniva.com