У ЗША адзначылі Дзень сурка ФОТЫ

У ЗША ўжо 137-ы раз урачыста адзначылі Дзень сурка. На пачатку лютага сурок Філ у штаце Пенсільванія выходзіць са сваёй нары і прагназуе, якой будзе вясна. Колішняя народная прыкмета з часам ператварылася ў папулярнае свята, на якое з'язджаюцца тысячы турыстаў.

02.02.2023 / 19:59

Фота: AP Photo/Barry Reeger

Сённяшняй халоднай раніцай Філ выйшаў з нары, пабачыў свой цень, спалохаўся і схаваўся назад, прадказаўшы тым самым яшчэ шэсць тыдняў зімы.

AP Photo/Barry Reeger

AP Photo/Barry Reeger

Аднак дакладнасць прадказанняў грызуна звычайна знаходзіцца на ўзроўні 40%, таму з гэтай нагоды можна не пераймацца. Гэта проста прыгожае і вясёлае свята.

AP Photo/Barry Reeger

AP Photo/Barry Reeger

AP Photo/Barry Reeger

Nashaniva.com