На чыгунцы за год злавілі 7400 «зайцаў»

За мінулы год кантралёры-рэвізоры Беларускай чыгункі злавілі 7400 безбілетнікаў. Кантралёры праверылі аплату праезду ў 52 тысячах цягнікоў — у асноўным рэгіянальных і гарадскіх ліній эканомкласа. З «зайцаў» удалося спагнаць 241,1 тысячы рублёў штрафаў, паведамілі ў прэс-службе БЧ.

01.02.2023 / 17:31

У новым годзе праверкі квіткоў абяцаюць яшчэ ўзмацніць. Запланавана правядзенне групавога кантролю, падчас якога правяраюць да 90% цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа, якія курсуюць на канкрэтным участку. Будзе арганізаваны і суцэльны кантроль такіх цягнікоў на ўсім шляху руху.

Памер штрафаў цяпер залежыць ад тыпу цягнікоў:

За курэнне ў цягніку пагражае штраф да 4 базавых велічынь (148 рублёў).

Чытайце таксама:

Базавая велічыня з 1 студзеня вырасце на 5 рублёў

На чыгуначных вакзалах пачалі выдаваць квіткі новага ўзору

З 11 снежня Беларуская чыгунка ўводзіць у дзеянне графік руху цягнікоў на 2022-2023 гады

Nashaniva.com