Юрысту Яўгену Папакулю далі год калоніі

28-гадовага юрыста Яўгена Папакуля асудзілі да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Прысуд агучыў 24 студзеня суддзя Дзмітрый Карсюк у судзе Цэнтральнага раёна Мінска, паведамляе «Вясна». 

30.01.2023 / 19:48

Мужчыну прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у трох маршах у жніўні-кастрычніку 2020 года. У судзе яму паставілі ў віну тое, што ён неаднаразова выходзіў на праезную частку і не прыслухаўся да патрабаванняў міліцыянтаў спыніць удзел у мірных сходах.

Вядома, што Яўген Папакуль, які быў затрыманы ў жніўні 2022 года, прызнаў віну. 

«Мінсктранс» заявіў пазоў пра кампенсацыю матэрыяльнай шкоды ў памеры больш за 47,7 тысячы рублёў, ён будзе разгледжаны ў межах грамадзянскай вытворчасці. 

Nashaniva.com