У музычным шоу «Фактар.бай» на БТ перамог удзельнік з Расіі

У якасці галоўнага прыза хлопец атрымаў машыну Geely.

29.01.2023 / 14:33

Фота: тэлеграм-канал БТ

Пераможцам шоу «Фактар.бай» на БТ стаў Іван Дзятлаў. Ён прыехаў з Расіі. Расказваў, што ў 12 гадоў яму пашанцавала спець з Іосіфам Кабзонам, гэта сустрэча стала вырашальнай для яго.

Настаўнікам Івана на праекце быў музычны крытык Сяргей Саседаў.

«Фактар.бай» па сутнасці копія шоу талентаў «Х-фактар». Франшызы на арыгінальную перадачу беларускае тэлебачанне пазбавілася праз санкцыі.

Настаўнікамі праекта, апроч Саседава, былі Вольга Бузава, рэпер Сярога і Руслан Аляхно.

Шоу з Бузавай на БТ цяпер будзе называцца «Фактар-бай». Як Эйсмант збіраецца абысці франшызу?

Nashaniva.com