«Гані быкоў — вярнецца доля!» Выдавец Янушкевіч паказаў вокладку кнігі Хэмінгуэя

Выдавец Андрэй Янушкевіч, які цяпер наладжвае працу свайго выдавецтва, нядаўна афіцыйна ліквідаванага ў Беларусі, за мяжой, прэзентаваў вокладку рамана Эрнеста Хэмінгуэя, які неўзабаве выйдзе па-беларуску. 

27.01.2023 / 23:45

«Гані быкоў — вярнецца доля! А сонца ўзыходзіць заўсёды», — напісаў Янушкевіч, апелюючы да сюжэту на вокладцы.

Кніга «Фіеста. І ўзыходзіць сонца» ў перакладзе Юркі Гаўрука выйдзе ўжо ў лютым.

Nashaniva.com