У Оршы з-за праблем з электрычнасцю не змаглі правесці хакейны матч

27 студзеня ў Оршы меў адбыцца хакейны матч беларускай экстралігі, у якім збіраліся сустрэцца мясцовы «Лакаматыў» і мінскае «Юнацтва». Але гэта аказалася немагчыма тэхнічна, піша hockey.by.

27.01.2023 / 21:58

Фота: hockey.by

На лядовай арэне ўзніклі праблемы з электрычнасцю, якія аператыўна вырашыць не ўдалося. У выніку гульню адмянілі. 

Прыняцце рашэння, што рабіць з гэтым матчам далей, адклалі да панядзелка.

Nashaniva.com