У сеціва злілі персанальныя даныя сэрвісу анлайн-запісу ў медцэнтры

Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных паведаміў пра зліў звестак інтэрнэт-рэсурса inmed.by, які прадастаўляе магчымасць запісацца ў медцэнтры анлайн.

27.01.2023 / 19:41

У скрадзенай базе даных, якую выставілі на продаж, утрымліваюцца персанальныя звескі 14,5 тысячы карыстальнікаў з іх тэлефонамі.

Цяпер праводзіцца праверка.

Nashaniva.com