Беларусь павялічыла тарыф на прапампоўку расійскай нафты

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю паведаміла, што тарыфы на транзітную прапампоўку нафты па трубаправодах ААТ «Гомельтранснафта Дружба» праіндэксаваныя на 9%. Матывуецца рост тарыфаў падзеннем аб'ёмаў прапампоўкі ў два разы.

27.01.2023 / 18:24

Фота ілюстрацыйнае

Раней расійская «Транснафта» паведамляла пра заяўку Беларусі на павелічэнне тарыфу ў 2023 годзе ажно на 39%. 

Таксама МАРГ павысіла тарыфы на транспарціроўку нафты па маршрутных напрамках унутры краіны. 

Пастанова ўступае ў сілу з 1 лютага.

ААТ «Гомельтранснафта Дружба» кіруе беларускім участкам нафтаправода «Дружба» (тры галіны: трубы 600, 700 і 800 мм у дыяметры). Транзіт па ім ідзе з Расіі ў краіны Еўрасаюза.

Nashaniva.com