Беларускі каталіцкі біскуп стаў прапаведаваць у інстаграме

Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы біскуп Аляксандр Яшэўскі на сваёй старонцы ў інстаграме стаў публікаваць кароткія відэа. Яны ўтрымліваюць каментарыі і разважанні да нядзельных літургічных чытанняў Божага Слова, паведамляе сайт katolik.life.

27.01.2023 / 18:15

Біскуп гаворыць свае казані па-беларуску, але ў відэа ёсць таксама субцітры на рускай мове і сурдапераклад для людзей з праблемамі слыху.

Аляксандр Яшэўскі запісаў ужо два такія відэа, апошняе — за 22 студзеня. Усяго на цяперашні момант старонка гэтага каталіцкага іерарха мае больш за 1,4 тыс. падпісчыкаў.

View this post on Instagram

A post shared by Aliaksandr Yasheuski Sdb (@aliaksandr_yasheuski_sdb)

У свой час менавіта біскуп Аляксандр Яшэўскі стаў першым сярод беларускіх рыма-каталіцкіх іерархаў, які адкрыў акаўнт у сацыяльных сетках. Гэта было ў 2015 годзе, калі ён завёў старонку ў фэйсбуку.

Nashaniva.com