У Гомелі мужчына ўзяў нож і пайшоў разбірацца з шумнымі суседзямі

Увечары на лінію «102» паступіла паведамленне аб нападзе.

27.01.2023 / 14:36

Прычынай выкліку стаў канфлікт паміж суседзямі.

Са слоў мужчыны, які выпіў, яму перашкаджалі адпачываць суседзі, якія шумна адзначалі Дзень нараджэння, таму ён узяў нож і пайшоў разбірацца.

У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу.

Nashaniva.com