У Навагрудскім раёне ў ДТЗ загінулі двое супрацоўнікаў міліцыі

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося сёння раніцай.

27.01.2023 / 10:15

У выніку аўтааварыі загінулі двое ўчастковых інспектараў міліцыі Ленінскага райаддзела Гродна.

У цяперашні час на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Высвятляюцца прычыны і ўмовы здарэння.

Nashaniva.com