WSJ: ЗША запатрабавалі ад Турцыі забараніць беларускім і расійскім авіякампаніям палёты ў краіну на «Боінгах»

Як паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы, высокапастаўленыя амерыканскія чыноўнікі папярэдзілі, што турэцкім структурам пагражаюць наступствы, калі яны працягнуць аказваць паслугі расійскім і беларускім авіякампаніям, якія выконваюць палёты на самалётах амерыканскай вытворчасці, у парушэнне санкцый.

26.01.2023 / 16:59

Сярод такіх наступстваў газета называе турэмнае зняволенне, штрафы і страту экспартных прывілеяў. Такое паведамленне турэцкім чыноўнікам перадала памочніца міністра гандлю ЗША Тэа Розман Кендлер падчас снежаньскага візіту ў Турцыю.

Парк самалётаў «Белавія» складаецца з амерыканскіх «Боінгаў» і бразільскіх «Эмбраераў».

Nashaniva.com